27 жніўня 2026 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «XXXIII Дзень беларускага пісьменства: літаратурная спадчына Касцюкоўшчыны і праграма галоўнага кніжнага свята краіны».
Дзень беларускага пісьменства, які з'яўляецца адной з найважнейшых культурных падзей краіны, традыцыйна дэманструе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай народа. Свята штогод праходзіць у гістарычных цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, і ў 2026 годзе гэтай высокай пашаны ўдастоены горад Касцюковічы — край з багатай гістарычнай і творчай спадчынай.
Падчас прэс-канферэнцыі эксперты (у ліку якіх — Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, і Аляксандр Лапата-Загорскі – навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы) абмеркавалі ход падрыхтоўкі да маштабных урачыстасцяў, канцэпцыю правядзення святочных мерапрыемстваў і ключавыя асаблівасці праграмы гэтага года. Удзельнікі мерапрыемства расказалі аб прэзентацыях знакавых кніжных навінак, запланаваных сустрэчах з пісьменнікамі, а таксама аб узнагароджанні лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.