Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Летняя спартакіяда-2026

29 жніўня 2026 года адбылася летняя спартакіяда-2026 сярод работнікаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гэта яркая і маштабная падзея была прымеркавана да Года беларускай жанчыны і стала выдатнай магчымасцю не толькі праявіць камандны дух і спартыўныя навыкі, але і выдатна правесці час у сяброўскай атмасферы, падтрымліваючы адзін аднаго і зараджаючыся пазітывам.

54 каманды гатовыя былі прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку.

Каманда Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры заняла ганаровае 1 месца ў дартс і 33 месца ў агульным заліку.

Прафкам Цэнтра дзякуе кожнаму члену каманды за волю да перамогі і выдатны старт!

belБеларуская мова