Сучасная беларуская літаратура: праблемы, напрамкі, стылі: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння паэта, ганаровага члена НАН Беларусі Васіля Зуёнка / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 245 с., іл.
ISBN 978-985-08-3447-8.
Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 18 чэрвеня 2025 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аналізуюцца актуальныя праблемы сучаснага нацыянальнага літаратурна-мастацкага развіцця, даследуецца творчая дзейнасць Васіля Зуёнка ў гісторыка-літаратурным працэсе ХХ–ХХІ стст., вывучаюцца пытанні суадносін і ўзаемадзеяння ідэйнага і эстэтычнага ў творы, зместу і формы, паэтыкі і стылю, характару мастацка-выяўленчых сродкаў і інш. Разлічаны на вучоных, бібліятэкараў, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў і студэнтаў, настаўнікаў і вучняў, усіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.