Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародны кінафестываль «Байканур»

Рафальская Ганна Вітальеўна, малодшы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 19-25 верасня 2026 года прыняла ўдзел у Міжнародным кінафестывалі "Байканур" (XI Baiqonyr Film Festival) у якасці члена журы нацыянальнага конкурсу кароткаметражных фільмаў, а таксама выступіла з дакладам аб сучасным беларускім кінематографе на Пятым Міжнародным форуме кіназнаўцаў і кінакрытыкаў краін СНД (V Almaty Film Critics).

У дыскусіі прынялі ўдзел кіназнаўцы і кінакрытыкі з Казахстана, Грузіі, Кыргызстана, Азербайджана і Расіі. Удзельнікі разгледзелі прастору як адзін з ключавых элементаў кінематаграфічнай мовы – ад таго, як яна фарміруе мастацкі вобраз і драматургію фільма, да таго, як кіно адлюстроўвае культурны, сацыяльны і гістарычны кантэкст грамадства. Былі падведзены вынікі конкурсных праграм, аб'яўлены пераможцы і ўручаны ўзнагароды найлепшым фільмам і іх стваральнікам.

belБеларуская мова