Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Булыка, А. М. «Цюркізмы ў старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове»

Булыка, А. М. Цюркізмы ў старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове / А. М. Булыка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 206 с.
ISBN 978-985-08-3461-4.

У манаграфіі ўпершыню ажыццёўлена комплекснае даследаванне ўсіх слоў цюркскага паходжання ў беларускай мове XIV–XVIII стст.: раскрыты іх семантычны аб’ём, вызначаны храналогія, шляхі і спосабы іх пранікнення ў беларускую мову, ахарактарызавана іх словаўтваральная актыўнасць, паказана прадстаўленасць у помніках старабеларускай пісьменнасці розных жанраў.

Кніга адрасавана мовазнаўцам, гісторыкам, літаратуразнаўцам, перакладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай мовы.

belБеларуская мова