Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Пружанскі раённы выканаўчы камітэт 30 кастрычніка 2026 года правядуць у Ружанах навукова-практычную канферэнцыю «Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна».
Праграма канферэнцыі:
12.00 - адкрыццё канферэнцыі. Пленарнае пасяджэнне (Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў)
15.30 — работа секцый:
1. "Спадчына Ружан і наваколля: гісторыя, архітэктура і мастацтва" (Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт);
2. "Спадчына Ружан і наваколля: біяграфічныя даследаванні, этнаграфія і фальклор» (Нядзельная школа храма Святых Апосталаў Пятра і Паўла г. п. Ружаны);
3. "Актуальныя пытанні беларускай этналогіі і гуманітарыстыкі" (Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт).
Падчас канферэнцыі можна будзе набыць выданні па гісторыі і культуры Беларусі, краязнаўстве, якія прадставіць кнігарня "Акадэмкніга".