Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры. мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад. і навук. рэд.: С. У. Грунтоў, В. М. Папко. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 384 с.
Зборнік навуковых даследаванняў і матэрыялаў прадстаўляе спадчыну г. п. Ружаны і навакольнага рэгіёна ў этнаграфічнай, фалькларыстычнай, архітэктурнай і мастацтвазнаўчай перспектыве. У выданні прадстаўлены даследаванні навукоўцаў з Мінска, Брэста і Гродна, а таксама працы краязнаўцаў з Пружан і Ружанаў. Выданне багата ілюстравана, значны акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і фотаздымкаў з фондаў Архіва ІМЭФ НАНБ.
Кніга будзе цікавая гісторыкам, этнолагам, фалькларыстам, мастацтвазнаўцам, а таксама ўсім аматарам рэгіянальных даследаванняў.