Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-практычная канферэнцыя “Лепельскія чытанні”

29-30 кастрычніка 2026 года ў Лепелі праходзіла навукова-практычная канферэнцыя “Лепельскія чытанні”, якая ў гэтым годзе сабрала ўдзельнікаў у адзінаццаты раз.

Мерапрыемства, якое ладзіцца Лепельскім краязнаўчым музеем з 2004 года, зацвердзілася як галоўная падзея ў культурным календары раёна і знакавая пляцоўка для рэгіянальнай гістарыяграфіі.

Тэме фальклору былі прысвечаны выступленні загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктара філалагічных навук Таццяны Валодзінай і малодшага навуковага супрацоўніка гэтага аддзела Вольгі Трубач.

Канферэнцыя працягнулася дыскусіяй, падчас якой удзельнікі абмяркоўвалі актуальныя праблемы краязнаўства, метады даследавання рэгіянальнай гісторыі і перспектывы развіцця музейнай справы. Былі выказаны прапановы па пашырэнні супрацоўніцтва паміж навуковымі ўстановамі, музеямі і адукацыйнымі ўстановамі, а таксама па актывізацыі работы па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Лепельшчыны. Па выніках канферэнцы плануецца выданне зборніка навуковых дакладаў.

Тэкст з сайта: Лепельскі край

belБеларуская мова