4 лістапада 2026 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні: праблемы выяўлення, вывучэння і рэпрэзентацыі кніжных і дакументальных помнікаў Беларусі».
Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (1868–1942) – гісторык, архівіст і археограф, які ўнёс вялікі ўклад у захаванне і сістэматызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі. Ураджэнец вёскі Казьяны (зараз Шумілінскі раён Віцебскай вобласці), выпускнік Віцебскай духоўнай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі. З 1929 па 1937 г. гісторык узначальваў бібліятэку Беларускай акадэміі навук. Пад яго кіраўніцтвам вялася археаграфічная дзейнасць, якая прынесла навукоўцу вядомасць і аўтарытэт як у Савецкай Беларусі, так і ў СССР у цэлым. Распрацаваная ім методыка публікацыі тэкстаў, а таксама некаторыя інавацыйныя прыёмы апісання крыніц паклалі пачатак навуковай традыцыі эдыцыйнай археаграфічнай дзейнасці ў Беларусі.
На пленарным пасяджэнні з дакладам выступіла Вольга Мікалаеўна Папко, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У працы канферэнцыі таксама прынялі ўдзел А.М. Пікулік, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ю. Лампе, загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.