Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Замежныя магістранты БДАМ наведалі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

4 лістапада 2026 года магістранты з ліку грамадзян КНР, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «мастацтвазнаўства» і «дызайн», у суправаджэнні загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Таццяны Бабіч і прафесара кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Кацярыны Кёнігсберг наведалі Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў Барыс Лазука азнаёміў студэнтаў са структурай і дзейнасцю гэтай арганізацыі.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал Белорусская государственная академия искусств

belБеларуская мова