5-6 лістапада 2026 года на базе дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу», якая сабрала даследчыкаў з розных куткоў Беларусі, а таксама спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі.
Былі агучаны даклады аб розных аспектах гісторыі Гомельшчыны, жыцця і дзейнасці ўладальнікаў палаца Румянцавых і Паскевічаў, арганізацыі і развіцці музейнай справы, сядзібных комплексах Беларусі, розных калекцыях з музейных збораў.
На канферэнцыі выступіла дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства Вольга Мікалаеўна Папко. Яе даклад стаў важным укладам у абмеркаванне захавання і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны.
Канферэнцыя з'яўляецца адной са знакавых падзей, прысвечаных святкаванню юбілейнай даты – 105-годдзя музея палацава-паркавага ансамбля.
Тэкст з сайта: УК "Брэсцкі абласны краязнаўчы музей"
Фота з сайта: Гомельскі палацава-паркавы ансамбль