Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Дынаміка нормаў беларускай літаратурнай мовы”

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Дынаміка нормаў беларускай літаратурнай мовы” адбудзецца 19–20 лістапада 2026 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У межах форуму прадугледжана пленарнае пасяджэнне і работа чатырох секцый: “Дынамічныя працэсы на розных узроўнях моўнай сістэмы”; “Актуальныя праблемы развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і фарміравання маўленчых навыкаў”, “Традыцыі і навацыі ў даследаванні гісторыі і дыялекталогіі беларускай мовы”, “Сучасныя тэндэнцыі даследавання мовы пісьменнікаў”.

Праграма канферэнцыі

belБеларуская мова