На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры 14–15 мая адбылася ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Еўразійская гуманітарная прастора: стан і перспектывы развіцця гуманітарных навук».
У вочнай і дыстанцыйнай форме было заслухана больш за 70 дакладаў удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Узбекістана і Турцыі.
На адкрыцці канферэнцыі выступіла Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Да ўдзельнікаў звярнуліся з вітальным словам намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі В.С. Юшкевіч, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі В.М. Папко і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа