Старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Ірына Юр'еўна Смірнова прыняла ўдзел у якасці эксперта ў ток-шоу "Яшчэ не вечар" на канале АНТ.
У гэтым выпуску ток-шоу вядучыя і госці абмеркавалі, як сёння фарміруюцца сем'і, у якіх мужчына прымае жанчыну разам з яе дзецьмі ад папярэдніх адносін. Гаварылі і пра тое, чаму такія саюзы становяцца ўсё больш распаўсюджанымі, якія цяжкасці і забабоны ім даводзіцца пераадольваць і як змяняецца роля мужчыны, які бярэ адказнасць не толькі за партнёрку, але і за яе дзяцей.