Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

У тэатр з прафсаюзам!

9 красавіка 2026 года прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі арганізаваў для членаў прафсаюза калектыўны паход у Тэатр-студыю кінаакцёра.

У гэты вечар супрацоўнікі паглядзелі спектакль "Хто смяецца апошнім" паводле актуальнага да сённяшняга часу твора Кандрата Крапівы.

Культурнае мерапрыемства было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Такія ініцыятывы прафсаюзнай арганізацыі спрыяюць умацаванню карпаратыўных традыцый і стварэнню цёплай, сяброўскай атмасферы ў калектыве.

belБеларуская мова