Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

Прыём заявак да 31 студзеня 2025 года

ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ  ЦЭНТРА ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАН БЕЛАРУСІ запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ЛІТАРАТУРЫ Ў ЭПОХУ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ: ТЭОРЫЯ, ПРАКТЫКА АДАПТАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭСАЎ, ВЫНІКІ”, ПРЫСВЕЧАНАЙ 100-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА БЕЛАРУСІ І. Я. НАВУМЕНКІ». Канферэнцыя адбудзецца 18 лютага 2025 года. Інфармацыйны ліст.

Прыём заявак да 10 лютага 2025

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў круглым стале «Беларускі этнограф савецкай эпохі», прымеркаваным да 120-годдзя М. Я. Грынблата, аднаго з буйнейшых даследчыкаў этнічнай гісторыі і культуры беларусаў ХХ ст., які адбудзецца 27 сакавіка 2025 года. Інфармацыйны ліст.

Прыём заявак да 15 красавіка 2025

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры запрашаюць Вас прыняць удзел у IV-ы МІЖНАРОДНЫМ ФОРУМЕ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ КАЗКІ І МІФАЛОГІІ, які адбудзецца 15-17 мая 2025 года. У межах форума адбудзецца: Міжнародная навуковая канферэнцыя «Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя»; адкрытыя круглыя сталы «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый» і «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі». Інфармацыйны ліст.

ru_RUРусский