Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс круглага стала, прысвечанага 90-гадоваму юбілею Міхаіла Фёдаравіча Піліпенкі

Анонс круглага стала, прысвечанага 90-гадоваму юбілею Міхаіла Фёдаравіча Піліпенкі, арганізаванага ў рамках тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Праблемы сучаснай беларускай этналогіі».

18 мая 2026 года ў 11.00 у дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца круглы стол, прысвечаны юбілею вядомага айчыннага этнолага Міхаіла Фёдаравіча Піліпенкі.

У межах круглага стала плануецца абмеркаванне этапаў жыццёвага шляху і асноўных дасягненняў члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара М.Ф. Піліпенкі (1936-2025).

У мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і запрошаныя госці, у іх ліку – Васіль Андрэевіч Саковіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова (1999-2009 гг.), доктар палітычных навук, прафесар.

Мадэратарам круглага стала выступіць Аляксандра Уладзіміраўна Гурко, загадчык аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, доктар гістарычных навук, дацэнт.

belБеларуская мова