Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Экскурсія на "Беларусьфільм"

12 красавіка  прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў гонар 100-годдзя беларускага кіно арганізаваў экскурсію на нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм"

Супрацоўнікі азнаёміліся з кароткай гісторыяй Кінастудыі, наведалі здымачныя павільёны і склады, дзе захоўваецца рэквізіт, касцюмы, зброя. Удзельнікі экскурсіі дакрануліся да легенд кіно праз захаваныя касцюмы Бураціна, Мальвіны, П'еро, Карабаса-Барабаса, а таксама акунуліся ў гісторыю дзякуючы атрыбутам карціны «Анастасія Слуцкая». 
 
Свет кіно перанёс наведвальнікаў у шчаслівае дзяцінства і пакінуў незабыўныя ўражанні.
belБеларуская мова