Вечарына памяці, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння кінааператара, заслужанага работніка культуры Беларусі Алега Аўдзеева, адбылася 15 чэрвеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ), перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
"Алег Ціханавіч — цэлая эпоха нашага кінематографа. Ён умеў здымаць усё: і пейзажы, і інтэр'еры, і твары акцёраў", — сказала загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Карпілава.
Карыстаючыся выпадкам, яна прэзентавала кнігу "100 лет белорусского кино: этапы, фильмы, мастера. Сборник научных статей". Таксама А. Карпілава адзначыла, што там апублікаваныя матэрыялы як беларускіх, так і расійскіх кіназнаўцаў і кінакрытыкаў.
Тэкст і фота з сайта: УП «Агентство «Минск-Новости»