11 чэрвеня 2026 года прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі арганізаваў для членаў прафсаюза калектыўны паход у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Падчас экскурсіі супрацоўнікі Цэнтра паглыбілі веды пра спецыфіку творчасці беларускага мастака Марка Шагала і змаглі азнаёміцца з арыгіналам карціны «Прагулка», якая з'яўляецца адным з праграмных твораў жывапісца. Выстава была падрыхтавана сумеснымі намаганнямі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Рускага музея.
Прафкам выказвае шчырую падзяку загадчыку аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірыне Мікалаеўне Скварцовай за прафесійна праведзеную экскурсію.
Такія ініцыятывы прафсаюзнай арганізацыі спрыяюць умацаванню карпаратыўных традыцый і стварэнню цёплай, сяброўскай атмасферы ў калектыве.