4—6 верасня 2026 года ў Касцюковічах прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні - 2026».
Навуковы форум сабраў літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і экспертаў з усёй краіны. Адкрыў мерапрыемства намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Язерскі. Ён адзначыў вялікае значэнне канферэнцыі ў межах агульнай культурнай падзеі.
Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі не толькі выступілі на рэспубліканскім форуме, але і з'явіліся актыўнымі яго арганізатарамі.
Ключавыя тэмы чытанняў сёлета цесна пераплецены з асноўнымі наратывамі свята: Год беларускай жанчыны, юбілеі класікаў айчыннай літаратуры, вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны Касцюкоўшчыны і творчасць знакамітых ураджэнцаў зямлі — Алеся Пісьмянкова, Аркадзя Куляшова і іншых.
У межах канферэнцыі адбылося ўзнагароджанне актыўных прадстаўнікоў раёна за ўклад у навукова-даследчую і краязнаўчую працу.
Тэкст і фота з сайта: Сеткавае выданне mogilevnews.by