Навіны

Сустрэчы ў Рэспубліцы Башкартастан
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар гістарычных навук, дацэнт Л.М. Квілінкова прыняла ўдзел з 12 па 15 мая 2026 года ў сумесным пасяджэнні Прэзідыума Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан і Уфімскага навукова-даследчага цэнтра Расійскай акадэміі навук.

Сустрэча-лекцыя «Якуб Колас: Род. Радавод. Нашчадкі. Народ»
Сустрэча-лекцыя «Якуб Колас: Род. Радавод. Нашчадкі. Народ» з Верай Міцкевіч, навуковым супрацоўнікам аддзела экалогіі традыцыйнай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, унучкай народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, адбылася 14 мая 2026 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.

Круглы стол, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння М.Ф. Піліпенкі
У панядзелак, 18 мая 2026 года, у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага вучонага і арганізатара навукі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Міхаіла Фёдаравіча Піліпенкі (1936-2025). Круглы стол быў арганізаваны і праведзены аддзелам

Навукова-практычны семінар «Нястомны руплівец на фальклорнай ніве»
Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А. Куляшова 15 мая 2026 года правялі навукова-практычны семінар «Нястомны руплівец на фальклорнай ніве: да 200-гадовага юбілею П.В. Шэйна». Павел Васільевіч

Школа маладых вучоных «Навука – выбар будучыні»
14-15 мая 2026 года маладыя вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марына Глушыцкая і Алена Путрыч прынялі ўдзел у Рэспубліканскай школе маладых вучоных «Навука – выбар будучыні», арганізаванай Універсітэтам НАН Беларусі сумесна з Саветам маладых вучоных НАН Беларусі.

Рэспубліканская акцыя «Я і мая сям'я – без брыдкаслоўя»
З 11 па 15 мая 2026 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Я і мая сям'я – без брыдкаслоўя», прымеркаваная да Дня сям'і, накіраваная на папулярызацыю чыстага роднага маўлення і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Яе мэты і задачы, а таксама значэнне для павышэння культуры зносін у грамадстве, фарматы мерапрыемстваў, якія пройдуць ва ўстановах адукацыі, культуры і