Навіны

«Дарога да святыняў» у Бабруйску
Штогод у нашай краіне маштабна адзначаецца Дзень беларускага пісьменства — свята, якое стала сімвалам нашай духоўнасці і культурнай спадчыны. Па традыцыі, урачыстасці праходзяць у першыя выхадныя верасня, але падрыхтоўка да іх пачынаецца задоўга да афіцыйнай даты. Важнай часткай свята з'яўляецца навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». 18 жніўня 2026 года эстафету сустрэч прыняла гарадская

Круглы стол «Шаркаўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі»
У рамках «Яблычнага фэсту» 15 жніўня 2026 года Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі быў арганізаваны Рэспубліканскі круглы стол «Шаркаўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі». Перад шаркаўчанамі з дакладамі выступілі вядучыя навукоўцы нашай краіны. Галоўная тэма іх выступленняў — унікальнасць і асаблівасць нашага рэгіёна, вядомыя асобы, якія ўславілі

Экспазіцыя Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры папоўнілася рэплікамі посуду Налібоцкай мануфактуры Радзівілаў
Шкляныя келіхі і ваза з гербам роду — работа разьбяроў, гравіроўшчыкаў і мастакоў завода «Нёман». Таксама наведвальнікі музея могуць убачыць выратаваныя карціны XVIII-XIX стагоддзяў з Брэсцкай вобласці. Вялікая карціна на рэлігійную тэматыку "Уваход у Іерусалім" нядаўна прайшла рэстаўрацыю. Гэта адзін з самых ранніх твораў, што паступілі ў калекцыю музея.

Духоўна-асветніцкія сустрэчы
У гэтым годзе маршрут XXXIII навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» пройдзе па тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, а 2-3 верасня 2026 года экспедыцыя наведае Бярэзінскі раён. Падчас праходжання маршруту ўдзельнікі экспедыцыі – святары, вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва – наведаюць храмы, навучальныя ўстановы, бібліятэкі і музеі, дзе правядуць духоўна-асветніцкія, літаратурныя і музычныя сустрэчы.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына»
У сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці 6-7 жніўня 2026 года прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына: рэгіянальнае і агульнанацыянальнае ў культуры і гісторыі краю», прысвечаная гісторыі і культуры краю. Арганізатарамі маштабнага форуму выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба

Абразы з гісторыяй
Культурны код і каларыт эпох. У Навукова-даследчым музеі беларускага мастацтва і культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – папаўненне калекцыі. Яе ўпрыгожылі святыні – абразы беларускага іканапісу, якія захавалі традыцыі і самабытны почырк. Помнікі беларускага іканапісу – «Уваход Гасподні ў Іерусалім» і «Сашэсце Святога Духа на апосталаў» – занялі ганаровае месца