Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Агульнанацыянальная хвіліна маўчання

Беларусь 22 чэрвеня ў 12:00 ушануе памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, агульнанацыянальнай хвілінай маўчання.

У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны жалобным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.

У гэты самы час ва ўсіх храмах прагучыць набат, на транспарце — сігнальныя гудкі. У некаторых месцах прыпыніцца рух.

Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на хвіліну, успомнім усіх, хто сышоў у неўміручасць і завяшчаў нам жыць!

belБеларуская мова