20.02.2024 г. адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча са старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, загадчыкам аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктарам мастацтвазнаўства Веранікай Ярмалінскай.
На сустрэчы былі разгледжаны пытанні сумеснай дзейнасці Міністэрства, Саюза і Цэнтра даследаванняў у галіне тэатральнага мастацтва. Старшынёй Саюза былі прапанаваны новыя праекты: конкурс маладых драматургаў, аднаўленне правядзення фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Магілёўскім тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).