26 января ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню беларускай навукі.
З віншаваннямі выступіў дырэктар установы, акадэмік Аляксандр Лакотка. Былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы вучоных ад Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і ўласна Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
На ўрачыстым сходзе прысутнічала кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі. Супрацоўнікі атрымалі падзякі за плённае і доўгае ўзаемадзеянне ад кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецкага дома «Звязда»і выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Акрамя таго, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Алена Стэльмах перадала ў падарунак Цэнтру серыю кніг «Современная литература стран СНГ».