Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканскі круглы стол «Алаіза Пашкевіч (Цётка)»

16 красавіка 2026 года ў рамках канферэнцыі «Беларускі літаратурны працэс: традыцыі і сучаснасць» у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся Рэспубліканскі круглы стол «Алаіза Пашкевіч (Цётка): літаратурная, педагагічная і грамадская дзейнасць», прымеркаваны да 150-годдзя з дня нараджэння аўтара.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі літаратурна-мастацкі і грамадскі ўклад пісьменніцы, яе ролю ў развіцці беларускай літаратуры і нацыянальнай культуры, асэнсавалі яе спадчыну з пазіцыі сённяшняй літаратуразнаўчай навукі.

belБеларуская мова