Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол "Беларускае мастацтвазнаўства: гісторыя і сучасны стан"

21 мая 2026 г. адбыўся круглы стол "Беларускае мастацтвазнаўства: гісторыя і сучасны стан. Да 100-гадовага юбілею Л.Н. Дробава (1926-2002)".

Круглы стол быў арганізаваны і праведзены аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У круглым стале прыняў удзел загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў доктар мастацтвазнаўства, прафесар Рыгор Фёдаравіч Шаура, які падзяліўся ўспамінамі аб сваім навукова-педагагічным і творчым шляху, аб знаёмстве і сумеснай працы з Леанідам Ніканоравічам Дробавым.

Удзельнікі мерапрыемства – вядучыя беларускія мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, спецыялісты ўстаноў культуры і адукацыі – у сваіх дакладах папоўнілі веды аб жыццёвым шляху і навуковай спадчыне Л.Н. Дробава, В. Ф. Шматава, В.В. Церашчатавай, М.С. Кацара, шэрагу іншых навукоўцаў, якія заклалі асновы айчыннага мастацтвазнаўства, абмеркавалі сучасны стан беларускага мастацтвазнаўства, яго асноўныя дасягненні і праблемы, тэндэнцыі і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі.

belБеларуская мова