Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Фестывалю навукі-2026

5 верасня 2026 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў межах Фестывалю навукі будзе працаваць секцыя «Гісторыя і традыцыі», на якой супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставяць тэматычную праграму «Гісторыя ў дэталях». Праграма прысвечана матэрыяльным кодам памяці, з акцэнтам на гістарычным касцюме і побыце як аснове этнічнай самасвядомасці. Пры падтрымцы клуба гістарычнай рэканструкцыі "Вейна" будуць даступныя інтэрактыўныя зоны: фотазона з магчымасцю ўзаемадзеяння з рэканструяванымі даспехамі і ўзбраеннем, паказальныя выступленні з элементамі фехтавання і пляцоўка, прысвечаная народнай медыцыне і паўсядзённым практыкам.

6 верасня 2026 года адбудзецца майстар-клас «Узгадаць беларускую літаратуру» (Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі). Гэта віктарына па беларускай літаратуры з пытаннямі, якія ўдзельнікі будуць атрымліваць у выпадковым парадку.

belБеларуская мова