2 кастрычніка 2026 года А.А. Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, прыняла ўдзел у круглым стале «Гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Генацыд савецкага народа», які прайшоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Круглы стол стаў часткай X Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.DOC».
На круглым стале А.А. Карпілава прэзентавала кнігу «Смотри и помни. Великая Отечественная война в белорусском кино».
Кніга расказвае на сваіх старонках аб беларускіх кінафільмах, знакамітых рэжысёрах, аператарах, акцёрах, майстрах анімацыйнага жанру. Увага нададзена фатографам, якія ўвасобілі на экране з дапамогай мастацкага фота тэму Вялікай Айчыннай вайны.