12 красавіка прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў гонар 100-годдзя беларускага кіно арганізаваў экскурсію на нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм".
Супрацоўнікі азнаёміліся з кароткай гісторыяй Кінастудыі, наведалі здымачныя павільёны і склады, дзе захоўваецца рэквізіт, касцюмы, зброя. Удзельнікі экскурсіі дакрануліся да легенд кіно праз захаваныя касцюмы Бураціна, Мальвіны, П'еро, Карабаса-Барабаса, а таксама акунуліся ў гісторыю дзякуючы атрыбутам карціны «Анастасія Слуцкая».
Свет кіно перанёс наведвальнікаў у шчаслівае дзяцінства і пакінуў незабыўныя ўражанні.