Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Як вяртаюць на радзіму творы мастацтва беларускіх аўтараў?

Марк Шагал, Іван Хруцкі, Хаім Суцін. Беларуская зямля багатая на вядомых і таленавітых мастакоў. Але часта карціны знакамітых беларускіх майстроў сёння ўпрыгожваюць найлепшыя галерэі свету, а ў родных музеях засталіся толькі іх адлюстраванні, расказалі ў праекце «Суровый взгляд» на СТБ.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Праграма павышэння кваліфікацыі «Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў»

Універсітэт НАН Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з 6 па 10 красавіка 2026 года рэалізаваў адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі «Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў». Мэтай адукацыйнай праграмы з'яўляецца ўдасканаленне кіраўніцкіх кампетэнцый у сферы навукі і інавацый, а таксама ўкараненне сучасных методык павышэння выніковасці навукова-даследчай дзейнасці.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Навуковы семінар “Навуковая лабараторыя: за кулісамі акадэмічнага кнігавыдання”

10 красавіка 2026 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар па тэксталогіі для студэнтаў філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка “Навуковая лабараторыя: за кулісамі акадэмічнага кнігавыдання”. Падчас работы семінара былі абмеркаваны актуальныя пытанні тэксталогіі: выбар асноўнага тэксту; асноўны тэкст і рэдакцыі твораў; прынцыпы падачы

Чытаць падрабязней »
Навіны

Творчая сустрэча «Крыніца натхнення — Пастаўшчына»

У раённым выканаўчым камітэце адбылася творчая сустрэча «Крыніца натхнення — Пастаўшчына». На ёй дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў прэзентаваў сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я». Сустрэча сабрала шмат прыхільнікаў роднага слова і знаўцаў гісторыі Пастаўскага краю: работнікаў Цэнтральнай раённай і

Чытаць падрабязней »
Навіны

Кінапаказ "Магія кінакадра"

9 красавіка 2026 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся кінапаказ, прымеркаваны да Дня касманаўтыкі і 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас! Гледачам прадставілі кінааповесць "Іду шукаць" (1966) рэжысёра Ігара Дабралюбава. У дэталях фільма дапамог разабрацца старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя

Чытаць падрабязней »
Навіны

У тэатр з прафсаюзам!

9 красавіка 2026 года прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі арганізаваў для членаў прафсаюза калектыўны паход у Тэатр-студыю кінаакцёра. У гэты вечар супрацоўнікі паглядзелі спектакль "Хто смяецца апошнім" паводле актуальнага да сённяшняга часу твора Кандрата Крапівы. Культурнае мерапрыемства было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Такія ініцыятывы прафсаюзнай

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова