Навіны

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»
5-6 лістапада 2026 года на базе дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу», якая сабрала даследчыкаў з розных куткоў Беларусі, а таксама спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі. Былі агучаны даклады аб розных аспектах гісторыі Гомельшчыны, жыцця і дзейнасці ўладальнікаў палаца

Медаль Міністэрства культуры Узбекістана і Саюза тэатральных дзеячаў Узбекістана
Вераніка Мікалаеўна Ярмалінская, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прыняла ўдзел у святкаванні 35-годдзя ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў і 80-годдзя Узбекскага саюза тэатральных дзеячаў, а таксама ў паказе Міжнароднай акустычнай тэатральнай школы, у якім прымалі ўдзел

Анонс Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Музей і час»
12 лістапада 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Музей і час: актуальныя праблемы музейнай дзейнасці», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння В.В. Церашчатавай. ПАРАДАК ПРАЦЫ КАНФЕРЭНЦЫІ РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ 9.30–10.00 Вестыбюль Цэнтра АДКРЫЦЦЁ КАНФЕРЭНЦЫІ 10.00–10.20 Канферэнц-зала Цэнтра ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ 10.20–12.00 Канферэнц-зала Цэнтра

Круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Леаніда Іосіфавіча Мінько
9 лістапада 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Леаніда Іосіфавіча Мінько (1926-2012) – вядомага вучонага-этнографа, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Круглы стол быў арганізаваны і праведзены аддзелам нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя

Замежныя магістранты БДАМ наведалі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
4 лістапада 2026 года магістранты з ліку грамадзян КНР, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «мастацтвазнаўства» і «дызайн», у суправаджэнні загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Таццяны Бабіч і прафесара кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Кацярыны Кёнігсберг наведалі навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні»
4 лістапада 2026 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні: праблемы выяўлення, вывучэння і рэпрэзентацыі кніжных і дакументальных помнікаў Беларусі». Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (1868–1942) – гісторык, архівіст і археограф, які ўнёс вялікі ўклад у захаванне і сістэматызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі.