Навіны
Навука і мастацтва
Госць радыё "Культура" — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Трубач. Яна расказала пра: • працу фалькларыстаў і этнографаў; • збор і папулярызацыю фальклору; • серыю альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі»;
У Беларусі праходзіць выстава «Востраў»
У гэтыя дні ў галерэі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць выстава «Востраў» майстра фатаграфіі з Цвярскога краю Дзмітрыя Камнева. Экспазіцыя прысвечана нядаўна адроджанай ля вытокаў Волгі Новасалавецкай Усялугскай пустыні і яе насельнікам. https://youtu.be/MJgsCgugJsg
Дзень роднай мовы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі была праведзена дыктоўка па беларускай мове.
Семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыка-лінгвістычных даследаваннях»
20 лютага 2025 года супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Э. В. Ярмоленка і Д. С. Мацеша прынялі ўдзел у семінары "Інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыка-лінгвістычных даследаваннях. База даных “Альфа” як крыніца навучання нейрасеткі для распазнавання старабеларускіх тэкстаў" лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Правядзенне інтэлектуальнага конкурсу ў Беларускай натарыяльнай палаце
20 лютага на базе Беларускай натарыяльнай палаты прайшоў інтэлектуальны конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел натарыусы і адвакаты з розных абласцей Беларусі. У якасці членаў журы выступілі прадстаўнікі Натарыяльнай палаты і супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – Торчык Карына Віктараўна і Гоцка Дзіяна Уладзіміраўна.
Лекцыя “З гісторыі роднага слова”
У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2025 года супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі -- загадчык аддзела Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка -- наведалі інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах г. МІнска