Канферэнцыі 2026
Прыём заявак да 27 лютага
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, cавет маладых вучоных запрашаюць прыняць удзел у III навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў "НАВУКА І МОЛАДЗЬ: АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ДАСЛЕДАВАННЯЎ У ХХІ СТАГОДДЗІ", якая адбудзецца 25-26 сакавіка 2026 года. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты і студэнты старэйшых курсаў устаноў ва ўзросце да 35 гадоў. Інфармацыйны ліст
Прыём заявак да 19 сакавіка
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае вас прыняць удзел у РЭСПУБЛІКАНСКАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ «IV Кісялёўскія чытанні “Ад Чачота да Багушэвіча: беларуская літаратура ХІХ ст. і нацыянальна-культурная ідэнтычнасць”» (да 230-годдзя Я. Чачота і 135-годдзя з часу выхаду зборніка Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская»), якая адбудзецца 26 сакавіка 2026 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, д. 15). Інфармацыйны ліст
Прыём заявак да 19 сакавіка
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае Вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларускі літаратурны працэс: традыцыі і сучаснасць”, прысвечанай 95-годдзю Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, якая адбудзецца 15–16 красавiка 2026 года. Інфармацыйны ліст. Інфармацыйны ліст.
Прыём заявак да 30 красавіка
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А. Куляшова 15 мая 2026 года запрашае Вас да ўдзелу ў навукова-практычным семінары «Нястомны руплівец на фальклорнай ніве: да 200-гадовага юбілею П. В. Шэйна». Інформацыйны ліст.
Прыём заявак да 11 мая 2026 года
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» запрашае Вас прыняць удзел у круглым стале "Белорусское искусствоведение: история и современное состояние. К 100-летнему юбилею Л.Н. Дробова (1926-2002)", які адбудзецца 21 мая 2026 г. Інфармацыйны ліст.
Прыём заявак да 15 верасня
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Пружанскі раённы выканаўчы камітэт запрашаюць Вас прыняць удзел у НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "РУЖАНСКІ КРАЙ: ЭТНАГРАФІЧНАЯ, ФАЛЬКЛОРНАЯ, АРХІТЭКТУРНАЯ І МАСТАЦКАЯ СПАДЧЫНА РЭГІЁНУ", якая адбудзецца г.п. Ружаны, 30 кастрычніка 2026 г. Інфармацыйны ліст.